Гамініды (Hominidae) — сямейства найболей прагрэсіўных прыматаў, якое паводле тэорыі эвалюцыі ўключае і людзей. Адносіцца да надсямейства чалавекападобных малпаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Гамініды |
Pan paniscus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hominidae Gray, 1825
|
|
Закрыць
Раней да гамінідаў адносілі толькі людзей і іх вымерлых продкаў. Арангутанаў, гарыл і шымпанзэ вылучалі ў асобнае сямейства пангід, але пры такім азначэнні сямейства пангід становіцца парафілічным, тым часам у сучаснай біялогіі імкнуцца да монафілічных таксонаў. Таму, бальшыня біёлагаў зараз уключаюць арангутанаў у сямейства гамінід у якасці падсямейства Ponginae. Апроч таго, гарыл і шымпанзэ часта ўключаюць у падсямейства Homininae, разам з людзьмі. Менавіта такая класіфікацыя паказаная ніжэй. Адкрытым застаецца пытанне аб класіфікацыі вымерлых гамінід, у тым ліку продкаў чалавека, напрыклад, такіх як чалавек умелы і інш.
Сямейства гамінід дзеліцца на два падсямейства з 4 родамі і 7 сучаснымі відамі:
- падсямейства Ponginae
- арангутаны, Pongo
- барнейскі арангутан, Pongo pygmaeus
- суматранскі арангутан, Pongo abelii
- падсямейства Homininae (гамініны)
- гарылы, Gorilla
- заходняя гарыла, Gorilla gorilla
- усходняя гарыла, Gorilla beringei
- шымпанзэ, Pan
- звычайны шымпанзэ, Pan troglodytes
- баноба, Pan paniscus
- людзі, Homo
Між тым, антраполагі часцей адносіць да гамінідаў толькі ўласна людзей і некаторых іх вымерлых продкаў (Australopithecus, Ardipithecus і інш.). Існавалі таксама пераходныя выкапневыя формы паміж імі і іншымі прыматамі (уранапітэк, хунгарапітек і інш.), сістэматыка якіх не вызначаная. Гамініды ў антрапалогіі вылучаюцца на падставе двух простых крытэраў: двуногасць і рэдукцыя зуба-сківічнага апарату (памяншэнне клыкоў, парабалічная форма зубной дугі, скарочаныя сківіцы). Яны таксама адрозніваюцца ад іншых прыматаў буйнейшым мозгам (ад 600 да 2000 мл).