International Championship 2014 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
International Championship 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 кастрычніка па 2 лістапада 2014 года ў міжнародным тэнісным цэнтры правінцыі Сычуань, у Чэнду, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам «International Championship», які быў заснаваны ў 2012 годзе. Пераможца турніру атрымаў £125 000.
International Championship 2014 | |
![]() | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 26 кастрычніка — 2 лістапада 2014 |
Арэна | Міжнародны тэністны цэнтр правінцыі Сычуань |
Горад | Чэнду |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £625,000 |
Прызавыя пераможцы | £125,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 68 (+64) |
Колькасць матчаў | 67 (+64) |
Колькасць фрэймаў | 622 (+544) |
Колькасць соценных серый | 57 (+29) |
Найвышэйшая серыя | 142 (Мічэл Ман) (кваліфікацыя: 136 |
←2013 ● International Championship ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Адкрыты чэмпіянат Хайніна | Champion of Champions→ |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Ricky_Walden_PHC_2012.jpg/640px-Ricky_Walden_PHC_2012.jpg)
Пераможцам турніру стаў Рыкі Уолдэн, які выйграў тры апошнія фрэймы фінальнага матча супраць Марка Алена пры ліку 7:7 і здабыў свой трэці рэйтынгавы тытул у кар’еры. На сваім шляху да перамогі Уолдэн перайграў Лю Чэньвэя ў кваліфікацыі (6:0), Дэвіда Морыса (6:3), Чжоу Юэлуна (6:5), Джо Свэйла (6:4), Джэймі Бёрнэта ў чвэрцьфінале (6:1), Роберта Мілкінса ў паўфінальным матчы (9:2) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, Рыкі Уолдэн выйграў свой трэці тытул рэйтынгавага ўзроўню ў Кітаі і першы прафесійны тытул з жніўня 2013 года (калі ён святкаваў перамогу на турніры серыі PTC у Данкастэры). Апроч таго, перамога на «International Championship» паспрыяла ўздыму снукерыста з Англіі ў рэйтынгу на тры пазіцыі (з адзінаццатай на восьмую).