![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/O2_Arena%252C_od_%25C4%258Ceskomoravsk%25C3%25A9.jpg/640px-O2_Arena%252C_od_%25C4%258Ceskomoravsk%25C3%25A9.jpg&w=640&q=50)
O2 Арэна (Прага)
From Wikipedia, the free encyclopedia
O2 Арэна (чэшск.: O2 Arena) — шматфункцыянальная арэна ў Празе, Чэхія.
Хуткія факты Арыгінальная назва, Месцазнаходжанне ...
O2 Арэна | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва | чэшск.: O₂ arena |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Пабудаваны | 2004 |
Адкрыты | 27 сакавіка 2004 |
Уладальнік | Bestsport[d] |
Хатняя каманда | ХК «Славія» |
Умяшчальнасць |
17 360 (Хакей з шайбай), 18 000 (Канцэрт), 16 805 (Баскетбол), 14 000 (Тэніс) |
Сайт | o2arena.cz (англ.) (чэшск.) |
![]() |
Закрыць
Арэна была пабудавана ў 2004 годзе да чэмпіянату свету па хакеі. Да 2008 года называлася Sazka Арэна.
Арэна з'яўляецца хатняй пляцоўкай для клуба Чэшскай экстралігі «Славія», з 2012 па 2014 асобныя матчы тут праводзіў клуб КХЛ «Леў». 9 кастрычніка 2012 на арэне быў усталяваны рэкорд наведвальнасці хакейнага матча — 16 304 заўзятара, праведзенага ў сістэме, якая аб'ядноўвае Кантынентальную, Вышэйшую і Моладзевую хакейныя лігі.
З 6 па 8 сакавіка 2015 года на арэне прайшоў чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы.
З 1 па 17 мая 2015 года на арэне прайшоў 79-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.
На арэне вельмі часта ладзяцца канцэрты сусветных музычных зорак.