ПЛ/1
From Wikipedia, the free encyclopedia
ПЛ/1 (англ.: PL/I, «Programming Language One») — працэдурная, імператыўная мова праграмавання, прызначаная для навуковага, інжынернага, бізнес-прымянення і сістэмнага праграмавання. Была выкарыстана ў розных акадэмічных, камерцыйных і прамысловых арганізацыях, пачынаючы ад прадстаўлення ў 1960-х гадах, і працягвае выкарыстоўвацца дагэтуль.[1]
Асноўнымі сферамі прымянення ПЛ/1 з'яўляюцца апрацоўка дадзеных, лікавыя метады, навуковыя вылічэнні і сістэмнае праграмаванне; мова падтрымлівае рэкурсію, структураванае праграмаванне, апрацоўку звязаных структур даных, падтрымлівае лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, камплексныя лікі, а таксама апрацоўку літарных[2] радкоў і бітавых паслядоўнасцей. Сінтаксіс мовы падобны да англійскай, мова падыходзіць для апісання складаных фарматаў даных, у ёй даступны шырокі набор функцый для праверкі звестак і маніпулявання імі.