![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/Pacta_Conventa.jpg/640px-Pacta_Conventa.jpg&w=640&q=50)
Pacta conventa
From Wikipedia, the free encyclopedia
Pacta conventa (з латыні - «ўсеагульныя пагадненні») — разнавіднасць выбарчай капітуляцыі у Рэчы Паспалітай, з 1573 да 1764 года заключалася памiж шляхтай Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага і новаабраным манархам перад яго уступленнем на прастол.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/Pacta_Conventa.jpg/640px-Pacta_Conventa.jpg)
Pacta conventa юрыдычна замацоўвала абавязак абранага караля паважаць законы Рэчы Паспалітай і вызначала яго абавязацельствы і абяцанні ў сферах міжнародных адносін, падатакаў, дзяржаўнага доўгу, ўзброеных сіл і г.д. Дакумент складаўся на элекцыйным сойме і яго падпісанне з'яўлялася ўмовай абрання манарха на трон.
Адным з прыкладаў канкрэтных абавязацельстваў, знойдзеных у Pacta conventa, служыць абяцанне караля Уладзіслава IV Вазы стварыць польска-літоўскі ваенны флот на Балтыйскім моры.
У дадатак да сваёй уласнай Pacta conventa кожны абраны кароль быў абавязаны падпісаць і «Генрыкавы артыкулы». Адрозненні паміж гэтымі двума дакументамі ў наступныя выбары паступова сціраліся.