Shoot-Out 1990 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Shoot-Out 1990 (таксама вядомы як International One Frame Shoot-Out 2011) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 па 28 верасня 1990 года на арэне ў Trentham Gardens, у горадзе Сток-он-Трэнт, Англія. Турнір стаў першым розыгрышам Shoot-Out, які быў адноўлены ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £39,750, з якіх £5,000 атрымаў пераможца.
Shoot-Out 1990 | |
Сезон | 1990/1991 |
---|---|
Тэрміны | 26 — 28 верасня 1990 |
Арэна | Trentham Gardens |
Горад | Сток-он-Трэнт |
Краіна | Англія |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £39,750 |
Прызавыя пераможцы | £5,000 |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 2:1 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 108 |
Колькасць матчаў | 106 |
Колькасць фрэймаў | 108 |
Колькасць соценных серый | 1 |
Найвышэйшая серыя | 120 (Тоні Ноўлз) |
● Shoot-Out ● 2011→ | |
Снукерны сезон 1990/1991 | |
←Мастэрс Шатландыі | Х'юма Мастэрс→ |
Пераможцам турніру стаў Дарэн Морган, які перайграў на сваім шляху да тытула Джона Данінга (61:35), Вілі Торна (60:46), Эндру Кэйрнса (74:38), Стыва Ньюбэры (68:9), Дэвіда Ро ў чвэрцьфінале (78:2), Джэйсана Уітакера ў паўфінальным матчы (77:14) і Майка Халета ў фінальным паядынку (2:1 па фрэймах). Такім чынам, 24-гадовы валіец выйграў свой трэці прафесійны тытул у кар'еры і другі ў 1990 годзе (пасля перамогі на чэмпіянаце Уэльса сярод прафесіяналаў). Падчас спаборніцва быў выкананы толькі адзін соценны брэйк: Тоні Ноўлз аформіў серыю ў 120 балаў у матчы 1/32 фіналу.