Species plantarum («Віды раслін») — праца ў двух тамах, напісаная Карлам Лінеем (1707—1778). Апублікавана ўпершыню ў маі 1753. Дата апублікавання Species plantarum, 1 мая 1753 года, прынятая за зыходны пункт батанічнай наменклатуры.

Thumb

Стандартнае пазначэнне назвы кнігі пры выкарыстанні ў наменклатурных цытатах — Sp. Pl.

Агульная інфармацыя

Поўная назва працы — Species plantarum, exhibentes plantas rite cognitas, ad genera relatas, cum differentiis specificis, nominibus trivialibus, synonimis selectis, locis natalibus, secundum systema sexuale digestas — «Віды раслін, што прадстаўляюць спазнаныя па звычаі расліны, аднесеныя да родаў, са спецыфічнымі (краявіднымі) адрозненнямі, звычайнымі назвамі, абранымі сінонімамі, месцамі нараджэння, размеркаваныя згодна з палавой сістэмай».

Менавіта выхад гэтай кнігі стаў асноватворным для навуковай батанічнай наменклатуры ў яе сучасным разуменні.

Гістарычнае значэнне кнігі складаецца ў наступным:

  • У ёй змяшчаецца апісанне ўсіх раслін, вядомых у той час.
  • З дапамогай кнігі нават непрафесіянал на падставе колькасці тычынак і песцікаў мог вызначыць месца разгляданай расліны ў так званай палавой сістэмы раслін, прапанаванай Лінеем.
  • Для кожнага віду ў кнізе прыведзена імя, якое складаецца з дзвюх частак. Паслядоўна ужытая ў кнізе бінамінальная наменклатура дазволіла аддзяліць абмеркаванне пытанняў наменклатуры (гэта значыць пытанняў таго, як называць таксоны) ад пытанняў таксанаміі (гэта значыць пытанняў пра тое, якім чынам таксоны класіфікаваць).

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.