World Open (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
World Open — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. З'явіўся ў календары мэйн-тура ў 1982 годзе як Professional Players Tournament, які праводзіўся ў Англіі. Праз два гады турнір быў перайменаваны ў Гран-пры, які праходзіў да 2009 года за выключэннем трох гадоўː у 2001, 2002 і 2003 гадах турнір называўся кубкам LG. З 2006 года Гран-пры стаў праводзіцца ў Шатландыі (два гады ў Абердыне і два гады ў Глазга). У 2010 годзе турнір з'явіўся ў каляндары мэйн-тура пад назвай World Open і таксама праходзіў у Глазга. З 2012 па 2014 World Open праходзіў у кітайскім горадзе Хайкоу, а ў сезоне 2016/2017 пасля перапынку ў два сезоны вярнуўся ў каляндар і праходзіць у горадзе Юйшань.
World Open | |
Год заснавання: | 1982 |
---|---|
Арэна: | Юйшаньская сярэдняя школа №1 (2018) |
Горад: | Юйшань (2018) |
Краіна: | Англія (1982–2005) Шатландыя (2006–2010) Кітай (2012–2018) |
Фармат: | Рэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £700 000 (2018) |
Рэкорды | |
Апошні чэмпіён: | Марк Уільямс (чацвёрты тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 4: Стывен Хендры, Джон Хігінс, Марк Уільямс |
Апошні турнір | |
World Open 2018 |
Па чатыры разы турнір выйгравалі шатландцы Стывен Хендры (1987, 1990, 1991, 1995) і Джон Хігінс (1994, 1999, 2005, 2008) а таксама Марк Уільямс з Уэльса (1996, 2000, 2003, 2018).