Ёхана Сігюрдардоцір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёхана Сігюрдардоцір (ісл.: Jóhanna Sigurðardóttir [jouːhanːa 'sɪːɣʏrðartouhtɪr], 4 кастрычніка 1942) — ісландскі палітычны дзеяч.
Remove ads
Ранняя біяграфія
Нарадзілася ў Рэйк'явіку, скончыла Камерцыйны каледж у 1960. Доўгі час працавала сцюардэсай на ісландскіх авіялініях, а пазней у якасці офіснага працаўніка гэтых жа авіяліній. Прымала актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. У 1978 упершыню абраная дэпутататам альтынга ў якасці сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. З таго часу нязменна абіралася на ўсіх наступных перавыбарах парламента ў 1979, і 1983—1984 гг. Намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1984—1993 гг. Неаднаразова займала пасаду міністра сацыяльнага забеспячэння ў разнастайных кабінетах у 1987—1994 гг.
Remove ads
Прэм’ер-міністр Ісландыі
1 лютага 2009 Сігюрдардоцір узначаліла часовае кіраўніцтва краіны з прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў і зялёных.
На пярэдадні выбараў Сігюрдардоцір была абраная 28 сакавіка 2009 лідарам партыі «Сацыял-дэмакратычны альянс».
Ёхана Сігюрдардоцір стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які адкрыта абвясціў пра сваю гомасексуальную арыентацыю.
Зноскі
- Johanna Sigurdardottir // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jóhanna Sigurðardóttir // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #105135756X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
