Іа (фільм)
фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Іа» (польск.: Io) — мастацкі фільм 2022 года рэжысёра Ежы Скалімоўскага. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Сандра Држымальска , Ларэнца Цурцола , Матэуш Касцюкевіч і Ізабэль Юпэр. Карціна з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Польшчы і Італіі[8].
Прэм’ера фільма адбылася 19 мая 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 75-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Прыза журы і Прыза за найлепшы саўндтрэк .
Remove ads
Сюжэт
Свет — загадкавае месца, калі глядзець на яго вачыма жывёлы. Іа, шэры вослік з меланхалічнымі вачыма, сустракае на сваім жыццёвым шляху добрых і дрэнных людзей, адчувае радасць і боль, праходзіць праз кола фартуны, якое выпадкова ператварае поспех у катастрофу, а адчай — у неспадзяванае шчасце. Але ні на імгненне ён не губляе сваёй нявіннасці.
Акцёрскі склад
- Сандра Држымальска — Касандра
- Ларэнца Цурцола — Віта
- Матэуш Касцюкевіч — Матэа
- Ізабэль Юпэр — графіня
- Саверыо Фабры — гандляр жывёламі
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 9 намінацыямі[9].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads