Іванка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іванка, Іаан-Аляксей — балгарскі баярын XII — пач. XIII ст. у часы Другога Балгарскага царства, сваяк цароў Івана I Асеня, Пятра IV і Калаяна.

Хуткія факты Іванка, цар Балгарыі ...
Remove ads

Гісторыя

У 1196 забіў Івана I Асеня і няўдала спрабаваў захапіць уладу, затым збег да візантыйскага імператара Аляксея III Ангела. Быў заручаны з унучкай імператара Феадорай, а таксама атрымаў пасаду страціга Філіпопаля і царскае імя Аляксея. Як страціг Філіпопаля аднавіў крэпасці і ўзмацніў іх гарнізоны. Аднак неўзабаве, недзе да 1199, Аляксей III, падазраючы Іванку ў здрадзе, паслаў супраць яго войска пад камандаваннем пратастратара Мануіла Каміцы. Іванка перайшоў на бок балгарскага цара Калаяна і адышоў за Балканскія горы. Візантыйскія войскі напалі на Крычым, узялі яго і працягнулі наступ, але затым трапілі ў засаду і былі разгромленыя, пратастратар трапіў у палон. Іванка падпарадкаваў тэрыторыі ад Масінопаля да Кснатыя, і ад Пангей да Аўдыра, а таксама Смоленскую вобласць, але праз некаторы час быў падманам схоплены і забіты візантыйцамі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads