Іван Іванавіч Паўлоўскі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Іванавіч Паўлоўскі (30 ліпеня 1954, в. Святая Воля, Івацэвіцкі раён, Брэсцкай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук (2001).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1978 годзе. Настаўнічаў. 3 1983 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1987—1992 гадах загадчык лабараторыі пачатковага навучання, у 1990—2002 — загадчык аддзела дыдактыкі, з 2002 загадчык лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мове і літаратуры).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па методыцы навучання беларускай мове, агульнай дыдактыцы, тэорыі і практыцы пачатковага навучання. Аўтар падручнікаў па беларускай мове для 1 — 4-га класаў школ з беларускай мовай навучання.
Бібліяграфія
- Кніга для настаўніка: 1-ы кл. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
- Кніга для настаўніка 2 класа. — Мн., 1990.
- Беларуская мова ў 4 класе. — Мн., 1995.
- Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдакт. даслед. — Мн., 1998.
- Навучанне роднай мове ў 1 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998.
- Навучанне беларускай мове ў 4 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998.
- Родная мова ў пазнанні рэчаіснасці // Пач. навучанне. 1998. № 3.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads