Іван Аляксеевіч Корж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Аляксеевіч Корж (нар. 21 снежня 1961, Навасёлкі, Гомельская вобласць) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-маёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1961 годзе ў в. Навасёлкі (Петрыкаўскі раён).
Скончыў з адзнакай факультэт кіравання працэсамі перавозак Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, контрразведвальны факультэт Вышэйшай школы Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі імя Ф. Э. Дзяржынскага (г. Масква).
Працаваў дзяжурным па станцыі, манеўровым дыспетчарам, намеснікам начальніка па аператыўнай рабоце станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на пасадах афiцэрскага складу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці , намесніка начальніка, начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці , начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці .
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[1]. Рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Корж як начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці быў прызначаны адказным за рэпрэсіі КДБ супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці на Гродзеншчыне[2].
З мая 2014 года па лістапад 2016 года з'яўляўся начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання ў 2016 годзе.
Памёр у 2024 годзе.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік КДБ», ведамаснымі ўзнагародамі[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads