Іван Васілевіч Яраславіч
(пам. 1507) князь клецкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Васілевіч Яраславіч (не пазней за 1432 — не раней за 1507 і не пазней за 1509) — маскоўскі і вялікалітоўскі арыстакрат.
З роду нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Івана Каліты, старэйшы сын апошняга ўладарнага серпухоўскага князя Васіля Яраславіча з яго першага шлюбу. Прадзед Васіля Яраславіча — Уладзімір Храбры, быў жанаты з дачкой вялікага князя літоўскага Альгерда — Аленай, то Іван Васілевіч даводзіўся Альгерду прапраўнукам, наогул гэтая галіна роду маскоўскіх князёў была «сваёй» для Ягелонаў. Вялікім князям літоўскім пэўны час (1415—1421) служыў дзед Яраслаў, а Васіль Яраславіч нарадзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім.[6]
У першы ад’езд да Вялікага княства Літоўскага ў 1446 годзе Васіль Яраславіч атрымаў «у вотчыну» Бранск, Гомель, Старадуб, Мсціслаў і «іншыя многія месцы» — значныя ўладанні з адмысловымі ўмовамі надання. Іван Васілевіч у гэты час быў з бацькам.[6]
У 1456 годзе загадам вялікага князя маскоўскага Васіля Цёмнага серпухаўска-бораўскі князь Васіль Яраславіч зняволены і пазбаўлены ўладанняў. Тое самае напэўна чакала яго другую жонку і сыноў. Малодшыя сыны з другога шлюбу таксама трапілі ў маскоўскую няволю. Жонка са сваім пасынкам — княжычам Іванам Васілевічам збеглі ў Вялікае Княства Літоўскае. Вядома, з улікам свайго статусу, сваяцтва і ранейшай гісторыі сувязяў, яны разлічвалі і мелі добразычлівы прыём.[6]
Іван Васілевіч атрымаў ад вялікага князя Казіміра спачатку Клецк (не раней за кастрычнік 1456), затым Гарадок Давыдаў (паміж 1471—1484, пасля смерці ўдавы Свідрыгайла — Ганны, якая трымала гэтыя ўладанні) і Рагачоў.[7]
Спачатку Іван Васілевіч разглядаў сваё быццё ў Вялікім княстве Літоўскім як часовае і разам з таксама збеглым мажайскім князем Іванам Андрэевічаў меў планы вызвалення бацькі і вяртання ўдзела. Аднак, у пачатку сакавіка 1462 года гэтыя намеры выкрылі, з прыхільнікамі Васіля Яраславіча расправіліся, планы былі адкладзены на час або назаўсёды. Прынамсі з наступных гадоў нічога не вядома пра спробы іх ажыццяўлення, хоць, бацька быў у зняволенні амаль 30 гадоў.[8]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads