Іван Васільевіч Цітавец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Васільевіч Цітавец (нар. 7 кастрычніка 1936, в. Вялікі Вязок, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратар, паэт-песеннік.

Хуткія факты Іван Васільевіч Цітавец, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Вязок Крупскага раёна Мінскай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння сямігодкі. Скончыў Маскоўскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Па адукацыі — інжынер-механік. Працаваў на будоўлях, заводах і амаль 30 гадоў — педагогам. Жыве ў Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

Выдаў кнігі «Дзіўная старана» і «Сполохи», а таксама зборнік песень «Ёсць любоў у мяне…». Творы на яго вершы выконваюць народны хор Цітовіча, калектывы «Церніца», «Вербніца», «Бяседа», ансамбль «Свята»[1]. Шэраг песень на вершы Івана Цітаўца напісаў кампазітар Мікалай Яцкоў.

Зноскі

  1. Ілона Бутоўская. Паэт-песеннік Іван Цітавец адзначае 75-годдзе. Белтэлерадыёкампанія (1 сакавіка 2011). Праверана 9 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads