Іван Грынькавіч Валовіч

канюшы троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван (Івашка) Грынькавіч (Грышкавіч) Валовіч (? — да 18 красавіка 1555[6]) — вялікалітоўскі шляхціч. Канюшы троцкі (1536—1547)[7].

Хуткія факты Іван Грынькавіч Валовіч, канюшы троцкі[d] ...

Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі[7].

У 1523—1527 гадах згадваецца як гаспадарскі дваранін[8], у 1525 годзе — як падскарбі дворны[8] (гаспадарскі[9]). Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1534—1537 гадоў[8].

Быў жанаты з Філеяй Паўлаўнай, дачкой цівуна юрбарскага Пашкі[6]. Меў з ёй двух сыноў і дачку[10]:

  • Беняш (Багдан) (? — да 1583), маршалак гаспадарскі[11]
  • Іван (?—1582), маршалак гаспадарскі і маршалак гарадзенскі[12]
  • Раіна, замужам за Астафеем Халецкім[13]

Іван стаў пачынальнікам так званай «біскупскай» галіны Валовічаў[8] (назвай так ад унука Івана Грынькавіча, віленскага біскупа Яўстаха Валовіча), якая згасла ў XVII стагоддзі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads