Іван Дзмітрыевіч Вятроў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Дзмі́трыевіч Вятро́ў[1] (26 верасня 1905, в. Саматэвічы, Касцюковіцкі раён — 10 лютага 1986, г. Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР. Заслужаны юрыст БССР (1972). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[2].
Remove ads
Біяграфія
Член КПСС з 1927. Скончыў Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б) у 1940, Ваенную юрыдычную акадэмію Савецкай Арміі ў 1952.
З 1925 на камсамольскай, з 1927 на партыйнай і савецкай рабоце ў Мсціслаўскім, Лёзненскім, Крупскім, Полацкім, Чэрыкаўскім раёнах, у Магілёве. У 1940—1941 намеснік загадчыка аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, пракурор БССР[2].
У 1941—42 у Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1942 г прадстаўнік ЦК КП(б)Б і БШПР на Заходнім фронце. Са жніўня 1943 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б, ЦШПР, 1-ы сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння[2].
У 1944—49 пракурор БССР, у 1952—53 пракурор Куйбышаўскай вобласці, у 1953—60 міністр юстыцыі БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1940—49, кандыдат у члены ЦК КПБ у 1954—60. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—50 і Вярхоўнага Савета БССР у 1938—63[2].
Аўтар ваенных мемуараў[3].
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Два Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Дружбы народаў
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэны ПНР, ЧССР
- Ганаровы грамадзянін г. Мазыра (1974)[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads