Іван Кірэевіч Сяркоў

пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Кірэевіч Сярко́ў[2] (4 студзеня 1929, вёска Пакалюбічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 27 мая 1998) — беларускі дзіцячы пісьменнік.

Хуткія факты Іван Кірэевіч Сяркоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Вокладка кнігі Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (мал. І. Волкавай; Мінск: Беларусь, 1970)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1948 года служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 года — старшы рэдактар, у 1961—1989 гадах — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 года адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР.

Remove ads

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у 1962 года з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты…» (1989).

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974 годзе, рэжысёр У. Станкевіч)[2].

Зноскі

  1. Сярко́ў Іван Кірэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 355. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24038862'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads