Іван Сямёнавіч Сапега

(1431—1517) ваявода віцебскі і падляшскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Сямёнавіч Сапега
Remove ads

Іван Сямёнавіч Сапега, Івашка Сапежыч (~1450 — 1517) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1488) і маршалак гаспадарскі (з 1504), ваявода віцебскі (1508—1514) і падляшскі (з 1514).

Хуткія факты Іван Сапега, 1-ы ваявода віцебскі ...

Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі[6].

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Іван Сямёнавіч Сапега (гравюра І. Шубелера, 1872; з партрэта 16 ст.)

Прадстаўнік шляхецкага роду Сапегаў герба «Ліс», другі сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настассі Паўшанкі. Меў брата Багдана, заснавальніка чарэйска-ружанскай лініі роду.

Пісар гаспадарскі Казіміра Ягелончыка з 1488 г. Пасол у Маскву (1497, 1498, 1499), у Рым у 1501 г., дзе дамогся ад папы зацвярджэння мітрапаліта Іосіфа I Балгарыновіча, там далучыўся да Фларэнційскай царкоўнай уніі. 3 1501 г. канцлер вялікай княгіні Алены Іванаўны. У 1502 г. пасол да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 г. — у Маскву, заключыў 6-гадовае перамір’е, якое скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1500—1503). Маршалак гаспадарскі з 1504 г. Пасля абрання на сталец Жыгімонта Старога (1506) тытулаваўся найвышэйшым сакратаром ВКЛ. У 1505 г. зноў пасол у Маскву, аднак працягнуць тэрмін перамір’я не ўдалося. Намеснік віцебскі ў 1508—1514 (з 1511 г. ваявода). Пасол у Маскву ў 1508 г., заключыў мір, якім скончана вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1507—1508). У 1512 вёў перамовы ў Каралеўстве Польскім з кароннай радай пра дапамогу ў вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (15121522).

Удзельнічаў у кампаніі 1514 пад камандаю гетмана Канстанціна Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27 жніўня 1514 і ў Аршанскай бітве (1514)[7]. Ваявода падляшскі з 1514 г. Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі. У 1504 збудаваў мястэчка Іказнь і Іказненскі замак, заснаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Буга каля Берасця). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасцейшчыне[6].

Thumb
Надмагілле Івана Сапегі ў Коданьскай царкве, 1891 г.

Пахаваны ў царкве Святога Духа ў Кодані.

Remove ads

Сям’я

Быў двойчы жанатым. Імя і паходжанне першай жонкі невядомыя, другі раз ажаніўся з Альжбетай Глябовіч. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:

• Павел (пам. 1579), ваявода падляшскі і новагародскі
• Міхал (пам. каля 1540)
• Фёдар (пам. каля 1548), дваранін гаспадарскі
• Даброхна (пам. па 1528), жонка кашталяна люблінскага Яна Тэнчынскага
• Ганна, жонка старосты чаркаскага і канеўскага Яна Неміровіча

Зноскі

1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

2. Urzędnicy podlascy XIV―XVIII wieku: spisy / пад рэд. E. Dubas-UrwanowiczKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — С. 152. — 199 с. — ISBN 83-85213-16-3

3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

4. Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia. Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich: 600 lat unii horodelskiej ― od Krewa do Zaręczenia wzajemnego Obojga Narodów / пад рэд. S. GórzyńskiWarszawa: DiG, 2015. — С. 234. — 312 с. — ISBN 978-83-7181-836-3

5. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 211. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5

6. Грыцкевіч А. Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads