Іван Сяргеевіч Краўчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Сяргеевіч Краўчанка (12 верасня 1902, в. Дзмітраўка, Варонежская вобласць, Расія — 12 чэрвеня 1979) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1959), доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Іван Сяргеевіч Краўчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Паўночна-Каўказскі Камуністычны ўніверсітэт (1930), Інстытут чырвонай прафесуры (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1948).

У 1920—1937 і 1941—1946 гадах на партыйнай працы. У 1938—1940 гадах выкладчык, намеснік дэкана, дэкан Мінскага педагагічнага інстытута. У 1940—1941 гадах дырэктар Беластоцкага педінстытута. У 1948—1954 гадах намеснік дырэктара, у 1953—1954 гадах в.а. дырэктара, у 1955—1964 гадах дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР, у 1965—1974 гадах загадчык сектара, у 1974—1979 гадах старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута гісторыі АН БССР[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1944, 1949), медалямі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Даследаваў ролю Кампартыі Беларусі па кіраўніцтву барацьбой у тыле ворага. Унёс значны ўклад у напісанне «Гісторыі Беларускай ССР» у 2 тамах (1954—1958, 2-е выд. 1961), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972—1975), 10-га тома «Гісторыі СССР» у 12 тамах (1966—1980). Адзін з суаўтараў «Гісторыі Мінска» (1957).

Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.

Бібліяграфія

  • Падпольны бальшавіцкі друк у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мінск, 1950.
  • Работа Кампартыі Беларусі ў тылу ворага (1941—1944 гг.). Мінск, 1959.
  • Партизанская война белорусского народа против фашистских оккупантов в Великую Отечественную войну, 1941—1944 // Германский империализм и вторая мировая война. М., 1963.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads