Іван Уладзіміравіч Пішч
беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных матэрыялаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Уладзіміравіч Пішч (21 кастрычніка 1933, в. Пугачы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 11 ліпеня 2018) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія сілікатаў», 1957; аспірантура, 1965).
Працаваў на Гарынскім заводзе абліцовачна-фасаднай керамікі (1957—1958), заводзе «Чырвоны металіст» (Мінск; 1958—1960), Барысаўскім шклозаводзе (1960—1964), у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1965, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра тэхналогіі шкла і керамікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: керамічныя пігменты; тэхналогія будаўнічай керамікі; вытворчасць керамічнай цэглы, порыстых запаўняльнікаў, керамічных плітак, клінкера, санітарных керамічных вырабаў; рэалогія керамічных суспензій; гідрафабізацыя.
Remove ads
Узнагароды
Граматы Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Рэспублікі Беларусь (1995), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005).
Бібліяграфія
- Силикатные керамические пигменты : диссертация … доктора технических наук : 05.17.11 : защищена 25.12.1991 : утверждена 06.03.1992 / Пищ Иван Владимирович. — Минск, 1991.
- Керамические пигменты / И. В. Пищ, Г. Н. Масленникова. — Минск, 2005.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads