Іван Якаўлевіч Яшкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Якаўлевіч Яшкін (12 лютага 1932, Шаламы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 23 кастрычніка 2016) — беларускі мовазнавец.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Васькавіцкую СШ (1950), Магілёўскі педагагічны інстытут (1954). У 1957—1959 гг. працаваў у Полацкім педінстытуце, з 1959 г. — у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1970). З 1977 г. — старшы навуковы супрацоўнік.
З 1964 года — правадзейны член Геаграфічнага таварыства Беларусі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследаваў беларускую дыялекталогію, лексікалогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогію, анамастыку, этнаграфію, фалькларыстыку.
Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979), адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т.1-2, 1977—1978; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1-4, 1982—1985). Прымаў удзел у зборы матэрыялаў для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» у 1964—1974 гг., зборы матэрыялау, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (1971—1985 i да 1998). Удзельнічаў у выданні «Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак» («Раслінны i жывёльны свет», т. 1, 1993; «Сельская гаспадарка», т. 2, 1994; «Чалавек», т. 3, 1996; «Побыт», т. 4, 1997; «Семантыка. Словаўтварэнне. Націск», т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атлас Еўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізaгалосы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў» (1988—1990).
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: тапаграфія, гідралогія / І. Я. Яшкін. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 806 с.
- Слоўнік беларускіх імёнаў і сямейна-родавых паняццяў / І. Я. Яшкін. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013. — 440 с.
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5-ці тамах.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads