Івянецкая сінагога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Івянецкая сінагога — драўляная сінагога ў Івянцы (Валожынскі раён). Размешчана па вул. Школьнай, 1. Адна з трох захаваных драўляных сінагог на тэрыторыі Беларусі.
Узведзена ў 1912 годзе. Сінагога ўяўляе сабой прамавугольны будынак плошчай 300 м². Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся кінатэатр, пазней дом культуры. У 2005 годзе на сценах будынка былі выяўлены старыя фрэскі. У 2010 годзе сінагога была перададзена яўрэйскаму рэлігійнаму аб’яднанню.
Па словах старшыні супольнасці Юрыя Дорна, у будынку планавалі стварыць музей гісторыі і культуры яўрэяў Заходняй Беларусі, але для гэтага не хапае ні экспанатаў, ні сродкаў. Будынак пачалі рамантаваць, але работы хутка скончыліся[1].
Апошнім часам у будынку сінагогі збіраюцца бамжы, куды яны пранікаюць праз вокны, а пасля знутры адчыняюць дзверы[1].
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 2012 год |
Remove ads
Зноскі
- Алесь Белы. У былой сінагозе ў Івянцы збіраюцца бамжы .
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads