Івіца Дачыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Івіца Дачыч
Remove ads

І́віца Да́чыч (сербск.: Ивица Дачић; нар. 1 студзеня 1966, Прызран) — сербскі палітык, першы віцэ-прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Сербіі з 27 красавіка 2014, старшыня АБСЕ, старшыня Сацыялістычнай партыі Сербіі.

Хуткія факты Івіца Дачыч, Міністр унутраных спраў Сербіі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства правёў у вёсцы Жытараджа ў Топліцкай акрузе на поўдні краіны. Скончыў гімназію ў горадзе Ніш. Вышэйшую адукацыю атрымаў на факультэце палітычных навук Бялградскага ўніверсітэта. Палітычную кар’еру пачаў у 1990 годзе, узначаліўшы моладзевы сацыялістычны рух у Бялградзе.

З 1992 па 2000 з’яўляўся прэс-сакратаром Сацыялістычнай партыі Сербіі. З 2000 па 2003 год займаў пасаду намесніка старшыні СПС і ўзначальваў яе бялградскае аддзяленне. У так званым пераходным ўрадзе Сербіі з кастрычніка 2000 г. па студзень 2001 г. займаў пасаду міністра інфармацыі. Браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2004 года і заняў па іх выніках чацвёртае месца, набраўшы 4,04 % галасоў.

У снежні 2006 быў абраны старшынёй Сацыялістычнай партыі Сербіі.

Пасля пазачарговых парламенцкіх выбараў у ліпені 2008 года ўвайшоў у склад новага ўрада Цветкавіча, атрымаўшы пасаду Першага віцэ-прэм’ера і міністра ўнутраных спраў.

Пасля выбараў 2012 года ўзначаліў Урад Рэспублікі Сербіі.

У ходзе парламенцкіх выбараў 2014 года ў складзе кааліцыі заняў другое месца ў парламенце і адпаведна — ва ўрадзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Ivica Dačić // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Ivica Dacic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads