Ігар Іванавіч Раеўскі

беларускі і расійскі дырыжор, хормайстар From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Іванавіч Раеўскі
Remove ads

Ігар Іванавіч Раеўскі (нар. 30 мая 1937, Масква) — беларускі і расійскі дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларускай ССР, народны артыст РСФСР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1972).

Хуткія факты Ігар Іванавіч Раеўскі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1954 г. скончыў Маскоўскае харавое вучылішча, заснавальнікам якога быў А. В. Свешнікаў, і атрымаў накіраванне ў кансерваторыю, але выбраў Інстытут ваенных дырыжораў. Вучоба давалася яму лёгка. Пасля атрымання дыплому ў 1958 г. Ігар Раеўскі пачаў самастойную творчую дзейнасць у якасці мастацкага кіраўніка Ансамбля песні і танца ваенна-паветраных сіл Групы савецкіх войск у Германіі.

У 1963 г. І. І. Раеўскага прызначылі мастацкім кіраўніком Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі, і ён пераехаў у Мінск.

У 1974 г. дырыжора перавялі ў Маскву, дзе ён узначаліў Ансамбль песні і танца Маскоўскай акругі супрацьпаветранай абароны. Праз пэўны час калектыў стаў лаўрэатам Усеармейскага конкурсу ансамбляў песні і танца Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту.

У 1995 годзе стаў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага рускага хору імя А. В. Свешнікава. Аўтар больш за 200 песень, сімфанічных і харавых твораў, аркестравых апрацовак. Жыве і працуе ў Маскве.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads