Ігар Альлеравіч Крывалапчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Альлеравіч Крывалапчук (нар. 5 кастрычніка 1960, Данецк, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (2008), кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993), прафесар.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1982), Навукова-даследчы інстытут фізіялогіі дзяцей і падлеткаў АПН СССР (аспірантура, 1989).

Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1982—1990, асістэнт кафедры фізічнага выхавання), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце (1982—2008, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізічнай культуры, у 1995—2008 — загадчык кафедры спартыўных дысцыплін), Інстытуце ўзроставай фізіялогіі Расійскай акадэміі адукацыі (з 2008, загадчык лабараторыі фізіялогіі мышачнай дзейнасці), адначасова ў Нацыянальным даследчым тэхналагічным універсітэце «МІСіС» (з 2009, прафесар кафедры фізічнай культуры і здароўя).

Навуковыя інтарэсы: праблемы фізічнага выхавання; фізіялогія мышачнай дзейнасці; псіхафізіялогія развіцця; прафілактычная медыцына.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Возрастная динамика и адаптационные изменения функционального состояния детей 5—14 лет под влиянием занятий физическими упражнениями : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.13 / Криволапчук Игорь Альлерович. ― Москва, 2008.
  • Влияние занятий физическими упражнениями преимущественно аэробной направленности на функциональное состояние центральной нервной системы детей 7—8 лет : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Криволапчук Игорь Альлерович. ― Москва, 1989.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads