Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч (2 ліпеня 1963Мінск — 3 ліпеня 2013) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (2009), прафесар.

Хуткія факты Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыялізацыя «Тэарэтычная фізіка», 1985), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (аспірантура, 1994), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003).

Працаваў у Беларускім рэспубліканскім НВА парашковай металургіі (1985—1990, навуковы работнік), ТАА «Namika» (Мінск; 1994—1998, дырэктар), Інстытуце матэматыкі і кібернетыкі (Мінск; 1999—2002, загадчык лабараторыі этнічных і сацыяльных даследаванняў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1990—1995 і з 2002, прафесар кафедры «Тэарэтычная механіка», у 2003—2013 — загадчык НДЛ дынамікі сістэм і механікі матэрыялаў), па сумяшчальніцтве ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь (2005—2011) і Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2006).

Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цела (нелінейныя з’явы; сінергетычныя эфекты і ўтварэнне структуры); тэорыя разбурэння (распаўсюджванне трэшчын); нелінейная дынаміка і матэматычная тэорыя сацыяльных працэсаў; этнадынаміка. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць; пешы турызм.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Влияние структурной неоднородности на процессы стохастизации и регуляризации процессов деформирования и разрушения твердых сред : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Миклашевич Игорь Александрович. ― Чебоксары, 2004.
  • Прароцтва : аповесць, апавяданні / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1992.
  • Эпілог : спроба ўбачыць наш шлях / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1997.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads