Ігар Аляксандравіч Церахаў
украінскі палітык і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Алякса́ндравіч Це́рахаў (укр.: Ігор Олександрович Терехов; нар. 14 студзеня 1967 года, Харкаў, УССР, СССР) — украінскі чыноўнік і дзеяч мясцовага самакіравання. Гарадскі галава Харкава з 11 лістапада 2021 года[1][2]. З 2015 года да 11 лістапада 2021 года быў дэпутатам Харкаўскай гарадской рады з 2015 года, з 2020 года — кіраўнік фракцыі партыі «Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў»[3], з 9 снежня 2020 года да 11 лістапада 2021 года — сакратар Харкаўскай гарадской рады[4][5]. Пасля смерці Генадзя Кернеса стаў выканаўцам абавязкаў гарадскога галавы Харкава з 17 снежня 2020[6] да 11 лістапада 2021 года.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 студзеня 1967 года ў Харкаве ў сям’і ваеннаслужачага[7][8].
Адукацыя
У 1990 годзе скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Пасля гэтага застаўся ў ВНУ на пасадзе стажора-даследчыка, пісаў кандыдацкую дысертацыю, але не абараніў яе[9].
2006 — скончыў Харкаўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».
2007 — атрымаў ступень кандыдата навук па дзяржаўным кіраванні[10].
Не валодае ўкраінскай мовай, у снежні 2020 года паабяцаў яе вывучыць[11].
Праца
З 1994 года працаваў у ЗАТ «Укркандыцыянер». У 1997 годзе прызначаны на пасаду старшыні савета акцыянераў, старшыні праўлення гэтага таварыства, перайменаванага ў ААТ «Харкаўскі завод „Кандыцыянер“»[3]. Пасля таго, як Церахаў стаў чыноўнікам, прадпрыемства было аформлена на ягоную маці Вікторыю[9]. З 1999 па 2006 год працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях прадпрымальніцтва, начальнікам упраўлення камунальнага спажыўчага рынку[3].
Кар’ера чыноўніка і палітыка
З красавіка 2006 года — эканамічны дарадца аддзела па забеспячэнні дзейнасці кіраўніка і намеснікаў кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
У 2006 годзе Церахаў няўдала балатаваўся па спісе блока «Наша Украіна» ў Вярхоўную Раду[6][9].
29 сакавіка 2007 года быў прызначаны намеснікам кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Арсена Авакава[3].
У 2007 годзе ў мясцовых СМІ Церахава называлі чалавекам Авакава[12]. Але ў 2010 годзе пасля звальнення апошняга з пасады кіраўніка ХАДА Церахаў перайшоў у стан палітычных і бізнесовых апанентаў Авакава — Міхаіла Добкіна і Генадзя Кернеса[12].
У красавіку 2010 года Церахава прызначылі на пасаду намесніка Харкаўскага гарадскога галавы.
У верасні 2015 года заняў пасаду першага намесніка гарадскога галавы[3].
У 2015 годзе абраны дэпутатам Харкаўскай гарадской рады VII склікання, быў членам пастаяннай камісіі Харкаўскай гарадской рады па пытаннях планавання, бюджэту і фінансаў[3].
9 снежня 2020 года быў абраны сакратаром Харкаўскай гарадской рады[4]. Пасля смерці Генадзя Кернеса 8 снежня 2020 года стаў выканаўцам абавязкаў гарадскога галавы Харкава[6]. У той жа дзень Церахаў паабяцаў, што на працягу ўсталяванага законам тэрміну (15 дзён[6][13]) звернецца ў Вярхоўную раду па пытанні прызначэння пазачарговых выбараў харкаўскага гарадскога галавы[14]. 30 снежня сакратар гарадской рады сказаў, што накіруе гэты зварот у ВРУ ў апошні дзень прадугледжанага заканадаўствам тэрміну, 31 снежня[13]. У профільным камітэце Вярхоўнай Рады паведамілі, што атрымалі хадайніцтва Церахава 20 студзеня 2021 года і пазней паведамляць, калі яно будзе разглядацца[15].
У маі 2021 года Церахаў паабяцаў, што Харкаўская гарадская рада падасць апеляцыю на рашэнне Харкаўскага акруговага адміністратыўнага суда, якім быў скасаваны рэгіянальны статус рускай мовы ў г. Харкаве[16]. Але юрысты гарадской рады няправільна аформілі і няўчасна падалі дакументы наконт гэтага, таму ў апеляцыі адмовілі[17].
Выступаў за вяртанне праспекту Пятра Грыгарэнкі назвы «праспект маршала Жукава» насуперак закону Украіны «Пра асуджэнне камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага рэжымаў»[18][19]. Але харкаўская гарадская рада тройчы прайгравала суды па гэтай справе[19]. Таксама Церахаў выступае супраць дэмантажу бюста Георгію Жукаву ў Харкаве[18].
Гарадскі галава Харкава
Быў зарэгістраваны кандыдатам на пазачарговых выбарах мэра Харкава 31 кастрычніка 2021 года[20]. Увечары 1 лістапада старшыня гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Алена Матвіенка абвясціла Церахава пераможцам выбараў мэра[21]. Ва ўмовах рэкордна нізкай яўкі (28,29 %)[22][23] Ігар Церахаў па падліках выбарчкама атрымаў крыху больш за палову (50,66 %) галасоў гараджан, якія прыйшлі на выбары[21]. На наступны дзень паліцыя адкрыла крымінальную справу па фальсіфікацыі пратаколаў на шэрагу ўчасткаў[24][25] на карысць Церахава[25]. На пазачарговай сесіі гарадской рады 11 лістапада 2021 года прыняў прысягу Харкаўскага гарадскога галавы і заняў гэтую пасаду[26].
Remove ads
Даходы
У дэкларацыі за 2019 год указаў 6 млн грн наяўных грошай, сумесна з маці задэклараваў дзве кватэры ў Харкаве, арандуе аўтамабіль Mercedes-Benz GL 350[10].
Узнагароды
- Ганаровая грамата гарвыканкама Харкава (2002);
- Ганаровы знак гарадскога галавы Харкава «За стараннасць. 350 гадоў заснавання Харкава 1654—2004» (2004);
- Ганаровая грамата абласной дзяржаўнай адміністрацыі і абласной рады (2004);
- Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Украіны (2004);
- Званне «Заслужаны эканаміст Украіны» (18 студзеня 2007)[27]
- ордэн «За заслугі» III ступені (2012)[28]
- Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны (2016);
- Ганаровая адзнака Харкаўскай абласной рады «Слабажанская слава» (2016)
Сям’я
Бацька — Аляксандр, быў спартыўным урачом[29].
Маці — Вікторыя. На яе было аформлена ААТ «ХЗ „Кандыцыянер“» пасля таго, як Церахаў стаў чыноўнікам[9].
Былая жонка — Алена Віктараўна Віннік (Піжэнка).
Ігар Церахаў разведзены, мае траіх дзяцей. Ад першага шлюбу — сын Мікалай 1995 г. н., ад другога шлюбу — Мацвей (2003 г. н.) і Андрэй (2006 г. н.)[10].
Зноскі
- Терехов склав присягу Харківського міського голови (укр.). Харків Тimes (11 лістапада 2021). Праверана 13 лістапада 2021.
- Терехов офіційно став мером Харкова (укр.). Українська правда. Праверана 13 лістапада 2021.
- Терехов Игорь Александрович. Харьковская городская рада(руск.). 1991-12-09. Архівавана з арыгінала 3 лістапада 2021. Праверана 2020-12-17.
- Терехов став секретарем Харківської міськради VIII скликання (укр.). mediaport.ua. Праверана 17 снежня 2020.
- Терехов мер Харкова — на сесії міськради 11 листопада склав повноваження секретаря міськради (укр.). slovoidilo.ua. Слово і Діло (11 лістапада 2021). Праверана 11 лістапада 2021.
- Кернес помер. Хто тепер керуватиме Харковом — роз'яснення ОПОРА (укр.)(недаступная спасылка). ua-news.liga.net (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2021. Праверана 17 снежня 2020.
- Терехов Ігор Олександрович — біографія | Официальный сайт Харьковского городского совета, городского головы, исполнительного комитета (укр.)(недаступная спасылка). www.city.kharkov.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 21 лістапада 2021.
- Вийшов із тіні. Що відомо про Ігоря Терехова, який став в.о. мера Харкова після смерті Геннадія Кернеса (укр.). nv.ua. Праверана 17 снежня 2020.
- Ігор Терехов — новий голова Харкова. Що про нього відомо (руск.). РБК-Украина. Праверана 23 снежня 2020.
- “Дякуємо, приходьте ще!” Як магазини, ресторани та комунальні служби Харкова перейшли на українську (руск.). 2day.kh.ua. Праверана 18 кастрычніка 2021.
- Хто такий Ігор Терехов, який очолить Харків після Кернеса (укр.). unian.ua. Праверана 18 снежня 2020.
- Стало відомо, коли міська рада Харкова звернеться до ВР щодо призначення нових виборів мера (укр.)(недаступная спасылка). suspilne.media (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021.
- Терехов обіцяє в установлений термін звернутися до Верховної Ради щодо позачергових виборів мера Харкова (укр.). depo.ua. Праверана 17 снежня 2020.
- Профільний комітет Ради отримав лист Терехова про призначення виборів мера Харкова(недаступная спасылка). suspilne.media. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 20 студзеня 2021.
- Харьков будет отстаивать русский язык, как региональный — Игорь Терехов (руск.). youtube.com. Праверана 6 кастрычніка 2021.
- Суд не ухвалив апеляцію на рішення про скасування російської мови у Харкові (укр.). 2day.kh.ua (25 кастрычніка 2021).
- Терехов на повышенных тонах пообещал оставить маршала Жукова на карте Харькова (руск.). youtube.com (30 чэрвеня 2021). Праверана 6 кастрычніка 2021.
- Харківський проспект Жукова знову став проспектом Григоренка — рішення суду (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне (28 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2021. Праверана 18 кастрычніка 2021.
- Їх залишилося 10. Повний список та біографії усіх кандидатів у мери Харкова (укр.). nv.ua (29 кастрычніка 2021).
- Низька явка на виборах мера Харкова: думки політологів (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне. suspilne.media (1 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021.
- Чому харків'яни проігнорували вибори? (укр.). 2day.kh.ua. Праверана 2 лістапада 2021.
- Поліція відкрила справу після заяви про фальсифікацію протоколів у Харкові (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне (2 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021.
- Фальсифікація протоколів у Харкові: представник «Опори» написав заяву до поліції (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне (1 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021.
- Терехов склав присягу Харківського міського голови (укр.). Харків Тimes (11 лістапада 2021). Праверана 11 лістапада 2021.
- [https://zakon.rada.gov.ua/laws/show/21/2007#Text Про відзначення державними нагородами України № 21/2007 від 18.01.2007] (укр.). zakon.rada.gov.ua. Праверана 24 снежня 2020.
- Указ Президента України №549/2012 (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Праверана 24 снежня 2020.
- Ігор Терехов // Украина с Тиграном Мартиросяном — 5 июня 2021 (руск.). youtube.com (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 кастрычніка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads