Ігар Яўгенавіч Войніч
музыкант, філолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Яўге́навіч Во́йніч (нар. 1965) — беларускі музыкант, разам з Алесем Кішкіным, Змітром Сідаровічам і Валянцінам Агеевым заснавальнік гурта «Камэлот».
Remove ads
Біяграфія і творчасць
Па адукацыі — філолаг. У 2002 годзе абараніў дысертацыю па тэме «Творчасць Сільвестра Косава ў літаратурным працэсе на Беларусі 30-х гг. XVII ст.»[1]. Кандыдат філалагічных навук. З 1993 па 2002 г. Войніч выкладаў польскую літаратуру на філалагічным факультэце БДУ. У «Камэлоце» граў на гітары, бас-гітары, клавішных інструментах, а часам сядаў за віяланчэль. Напісаў музыку некалькіх сумесных з іншымі ўдзельнікамі гурта песень, што выйшлі на першым CD, а «Песню вартавога ратніка» аднаасобна — і музыку, і тэкст. Асноўная роля Войніча ў першым і другім складзе гурта палягала на кампазіцыі аранжыровак. Пасля творчых разыходжанняў паміж Змітром Сідаровічам і вакалістам гурта Басаем у 1996 годзе Войніч прыняў бок апошняга. Некалькі наступных гадоў Войніч і Басай, набраўшы ў гурт новых музыкантаў, пад назвай «Камелот» далі некалькі дзясяткаў канцэртаў у Беларусі са старымі і новымі песнямі пераважна аўтарства Войніча. Выступалі з канцэртамі ў Літве (1996), Польшчы (1996) і Даніі (1997). У 2002 годзе Войнічу не падоўжылі кантракт працы ва ўніверсітэце па прычыне «непатрэбнасці пасады выкладчыка польскай літаратуры». Іншай прычынай звальнення было абвінавачанне з боку тагачаснага дэкана ў тым, што «несамавіта выкладчыку вядучага вну краіны граць у нейкім ансамблі ў кабаках». «Камелот» канчаткова быў пазбаўлены рэпетыцыйнай базы і перастаў публічна выступаць.
З 2007 года Сідаровічам і Войнічам рабілася спроба аднавіць гурт у першым складе. Напісана было некалькі сумесных песень. Але смерць Сідаровіча ў 2014 годзе спыніла гэтыя планы.
Ігар Войніч з 1992 па 2007 год (з перапынкамі) выкладаў музыку і інфарматыку ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads