Ігар Генадзевіч Ласіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Генадзевіч Ласіцкі — беларускі ўрач-педыятр і арганізатар аховы здароўя[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў педыятрычны факультэт Мінскага медуніверсітэта. Па размеркаванні працаваў участковым педыятрам, пазней працаваў у аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі Брэсцкай абласной бальніцы. У 2001—2008 — галоўны ўрач Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы[2].
У 2008—2013 гадах — начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення аховы здароўя[2].
У сакавіку 2013 года быў прызначаны намеснікам міністра аховы здароўя. Курыраваў будаўніцтва, рэканструкцыю і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў галіне. У 2018 годзе разам з 32 іншымі фігурантамі пачаў праходзіць па справе аб карупцыі ў беларускай медыцыне. 20 ліпеня 2018 года быў вызвалены ад пасады намесніка міністра «ў сувязі з учынкам, несумяшчальным са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[3]. 8 лютага 2019 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў былога намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці і забаронай займаць адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на пяць гадоў за хабарніцтва ў вялікім памеры[2].
Ігар Ласіцкі правёў за кратамі няпоўныя тры гады і выйшаў на волю[4].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads