Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі

савецкі і беларускі канькабежац From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі
Remove ads

Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі (1 чэрвеня 1963, Орша, Беларуская ССР — 12 чэрвеня 2021) — беларускі канькабежац, заслужаны майстар спорту СССР (1985). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1994). 5 разоў прызнаваўся лепшым спартсменам года Беларусі па выніках апытання спартыўных журналістаў (1985, 1986, 1989, 1991, 1993).

Хуткія факты Ігар Жалязоўскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1963 года ў Оршы. У 1984 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Thumb
Ігар Жалязоўскі на чэмпіянаце свету па спрынтарскім шматбор’і, Нідэрланды, 24.2.1985

Адзін з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтараў ў 1980-90-х гг. Неаднаразовы рэкардсмен свету (у 1983-89) на дыстанцыі 1000 і 1500 м і ў спрынтэрскім мнагабор’і. Срэбны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м, шасціразовы чэмпіён свету па спрынтарскім шматбор’і (1985, 1986, 1989, 1991-93), пяціразовы чэмпіён СССР па спрынтарскім шматбор’і (1985, 1986, 1989-91), шматразовы чэмпіён краіны (у 1984-91) на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м атрымаў 30 перамог на этапах Кубка свету (1985—1993). Уладальнік Кубка свету на дыстанцыі 1000 м (у 1991—1993). Рэкардсмен свету на дыстанцыях 1000 і 1500 м, а таксама ў спрынтэрскім мнагабор’і.

З 1995 года на адміністрацыйнай працы: прэзідэнт Беларускага саюза канькабежцаў (1996—2005), член НАК Беларусі, быў першым прэзідэнтам Параалімпійскага камітэта Беларусі (1996—2001).

Памёр 12 чэрвеня 2021 года[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Mater G. Igor Zjelezovski (1963-2021) was een schaatskampioen, maar zeker geen heldDe Persgroep Nederland, 2021. — ISSN 2588-9710; 2772-4557 Праверана 28 сакавіка 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2043869'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1789749'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads