Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Мікалаевіч Ярмоленка (2 красавіка 1932, Мінск — 22 верасня 1991) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1972), доктар хімічных навук (1965), прафесар (1967).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952).
З 1955 года навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР[2].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), медалём.
Навуковая дзейнасць
Работы ў галіне фізічнай хіміі валокнаў і плёнак палімераў і цеплатрывалых матэрыялаў. Устанавіў заканамернасці шэрагу працэсаў акіслення, термоліза, фатоліза і некаторых рэакцый этэрыфікацыі цэлюлозных матэрыялаў. Сінтэзаваў новыя вытворныя цэлюлозы, уключаючы эфіры цэлюлозы і неарганічных полікіслот. Стварыў новы від палімерных несярэбраных і маласярэбраных святлоадчувальных матэрыялаў, выявіўшы новую ўласцівасць палімераў з кіслотнымі групамі. Прапанаваў выкарыстанне іонаабменных валакністых сарбентаў для сорбцыі пры ачыстцы паветра і ў якасці субстанцый для вырошчвання раслін.
Аўтар больш за 450 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 200 вынаходстваў.
Бібліяграфія
- Спектроскопия в химии окисленных целлюлоз. Минск, 1959.
- Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Минск, 1971 (в соавт.).
- Новые волокнистые сорбенты медицинского назначения. Минск, 1978 (в соавт.).
- Элементосодержащие угольные волокнистые материалы. Минск, 1982 (совм. с И. П. Люблинером, Н. В. Гулько).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads