Ігар Уладзіміравіч Дзянісаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Уладзіміравіч Дзянісаў (руск.: И́горь Влади́мирович Дени́сов, нар. 17 мая 1984, Ленінград, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2008—2016). Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Чатырохразовы чэмпіён Расіі, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі, Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА.
Remove ads
Клубная кар’ера
«Зеніт»
Ігар з’яўляецца выхаванцам пецярбургскага футбола. За пецярбургскі «Зеніт» выступаў з 2001 года. Дэбютаваў у асноўным складзе клуба ў 2002 годзе ў матчы супраць ЦСКА. Ужо з наступнага года ён атрымаў сталую прапіску ў аснове, толькі час ад часу прымаючы ўдзел у некаторых гульнях дубля. Пад кіраўніцтвам Дзіка Адваката Ігар заваяваў разам з камандай тытулы чэмпіёна Расіі, уладальніка Суперкубка Расіі, Кубка і Суперкубка УЕФА.
Паводле вынікаў сезона 2011/2012 быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі РФС.
«Дынама»
У чэрвені 2013 года перайшоў у махачкалінскі «Анжы», аднак ужо ў жніўні пакінуў каманду і разам з аднаклубнікамі Юрыем Жырковым і Аляксандрам Какорыным папоўніў склад маскоўскага «Дынама». Быў асноўным іграком сталінага клуба, але часта выбываў з-за траўм.
«Лакаматыў»
У жніўні 2016 года на правах арэнды перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў» пасля таго, як «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2017 года падпісаў паўнавартасны кантракт з чыгуначнікамі, які ўступіў у сілу летам. Неўзабаве Ігар стаўз таксама капітанам каманды. У сезоне 2017/18 разам з «Лакаматывам» стаў чэмпіёнам Расіі.
У маі 2019 года пакінуў «Лакаматыў»[3] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
11 кастрычніка 2008 года Ігар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі ва ўзросце 24 гады ў матчы адборачнага цыкла чэмпіянату свету 2010 года супраць каманды Германіі, выйшаўшы ў стартавым складзе і адыграўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненні
«Зеніт»
- Чэмпіён Расіі (3): 2007, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка расійскай Прэм’ер-лігі: 2003
- Уладальнік Кубка Расіі: 2010
- Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2008, 2011
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2008
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2008
«Лакаматыў»
- Чэмпіён Расіі: 2018
- Уладальнік Кубка Расіі: 2017, 2019
Асабістае жыццё
Ігар жанаты на Алене Дзянісавай. Мае чытырох дзяцей. Любіць сабак, шахматы і тэніс.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads