Ігар Яўгенавіч Крывіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Яўгенавіч Крывіцкі (1 сакавіка 1929, с. Гарадзішча, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1951 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Ваенпраекце, Белпрампраекце, з 1959 года — архітэктар Заводскага раёна Мінска, з 1970 года — намеснік старшыні Заводскага райсавета народных дэпутатаў, з 1973 года — намеснік галоўнага інжынера ў БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1980 г. — дырэктар Белдзіпрагандлю.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.
Remove ads
Творчасць
Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у Віцебску (1953), жылы дом на плошчы Я. Коласа (1957, з С. Б. Баткоўскім, Н. Э. Шпігельманам), ПДП прамысловых раёнаў Дражня, Паўднёвы, па вул. Маладзёжнай, на поўдзень ад аўтазавода (1965—1970) у Мінску.
Узнагароды
Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1979) за арганізацыю праектавання і аўтарскага нагляду будаўніцтва жылога пасёлка жывёлагадоўчага комплексу «Мір» Брэсцкай вобласці.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads