Ігнац Земельвейс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнац Земельвейс
Remove ads

Ігнац Філіп Земельвейс (Ignaz Philipp Semmelweis; 1 ліпеня 1818 — 13 жніўня 1865) — венгерскі ўрач і піянер антысептычных працэдур[6], вядомы як «выратавальнік маці». Ён выявіў, што частату т.з. пасляродавай гарачкі можна рэзка знізіць шляхам дэзынфекцыі рук у акушэрскіх клініках. Але так як назіранні Земельвейса супярэчылі пануючым у 19 стагоддзі навуковым і медыцынскім канцэпцыям, то яго ідэі былі адхілены медыцынскай супольнасцю. Феномен, калі новыя веды могуць адпрэчвацца з-за супярэчнасці з усталяванымі нормамі часта называюць тэрмінам «рэфлекс Земельвейса»[7]

Хуткія факты Ігнац Земельвейс, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Ігнац Земельвейс у 1830 годзе

Нарадзіўся 1 ліпеня 1818 года ў Табане, раёне Буды ў сучасным Будапешце ў Венгрыі (тады частка Габсбургскай імперыі). Ён быў пятым з дзесяці дзяцей у заможнай сям’і бакалейшчыка. Спачатку Земельвейс вывучаў права ва ўніверсітэце Вены восенню 1837 года, але ў наступным годзе, па невядомых прычынах, перайшоў на медыцыну. У 1844 годзе ён атрымаў ступень доктара медыцыны. Пасля няўдалай спробы атрымаць пасаду ў клініцы ўнутраных хвароб Земельвейс вырашыў спецыялізавацца ў акушэрстве.

Remove ads

Даследванні асептыкі

У сярэдзіне XIX стагоддзя пасляродавая гарачка была распаўсюджанай прычынай смерці ў бальніцах, з узроўнем смяротнасці ад 10 % да 35 %. У 1847 годзе, працуючы ў першай акушэрскай клініцы Венскай цэнтральнай бальніцы, Земельвейс заўважыў, што смяротнасць у аддзяленні, дзе працавалі студэнты-медыкі, была ў тры разы вышэйшай, чым у аддзяленні, дзе працавалі акушэркі. Яго прарыў адбыўся пасля смерці сябра, які выпадкова парэзаўся скальпелем падчас выкрыцця трупа і памёр з сімптомамі, падобнымі да пасляродавай гарачкі. Земельвейс выказаў здагадку, што «трупныя часціны» пераносяцца на руках лекараў ад трупаў да пацыентак. Не маючы ведаў пра мікробную тэорыю, якая яшчэ не была распрацавана, ён зрабіў выснову, што невядомы «трупны матэрыял» з’яўляецца прычынай хваробы. Ён увёў практыку мыцця рук растворам хлоркавай вапны перад аглядам пацыентак. У выніку смяротнасць у яго клініцы знізілася на 90 % — з 18,3 % у красавіку да 1,2 % у ліпені 1847 года.

Нягледзячы на ашаламляльныя вынікі, ідэі Земельвейса былі адкінуты медыцынскай супольнасцю. Яго высновы супярэчылі навуковым і медыцынскім поглядам таго часу, такім як тэорыя міязмаў («дрэннага паветра») і гумаральная тэорыя. Многія лекары палічылі абразлівай саму думку, што іх рукі могуць быць бруднымі і пераносіць хваробу. Земельвейс не змог даць навуковага тлумачэння сваім назіранням, бо працы Луі Пастэра з’явіліся толькі праз дзесяцігоддзі. У 1861 годзе Земельвейс апублікаваў сваю галоўную працу «Этыялогія, сутнасць і прафілактыка пасляродавай гарачкі» (Die Ätiologie, der Begriff und die Prophylaxis des Kindbettfiebers).

З-за палітычных інтрыг і прафесійнага ціску Земельвейс быў вымушаны пакінуць Вену і пераехаць у Пешт, дзе ён таксама паспяхова ўкараніў свае метады ў бальніцы Святога Роха, знізіўшы смяротнасць да 0,85 %. Аднак яго працягвалі ігнараваць. Расчараваны і азлоблены, ён пісаў адкрытыя лісты, абвінавачваючы вядучых еўрапейскіх акушэраў у забойствах. У 1865 годзе яго змясцілі ў псіхіятрычную лячэбніцу, дзе праз 14 дзён ён памёр у 47 гадоў ад сепсісу, верагодна, у выніку збіцця ахоўнікамі.

Remove ads

Спадчына

Працы Земельвейса атрымалі шырокае прызнанне толькі пасля яго смерці. Гісторыя Земельвейса часта прадстаўляецца на ўніверсітэцкіх курсах філасофіі навукі як дэманстрацыя вартасці эмпірызму або пазітывізму і дае гістарычны агляд таго, якія тыпы ведаў лічацца (і таму прымаюцца) навуковымі, а якія не. Сучаснікам Земельвейса здавалася, што ён вяртаецца да спекулятыўных тэорый папярэдніх дзесяцігоддзяў, якія яго пазітывісцкія сучаснікі лічылі настолькі агіднымі. У гонар Земельвейса быў названы так званы рэфлекс Земельвейса — гэта апісанне пэўнага тыпу паводзін чалавека, які характарызуецца рэфлекторным адмаўленнем новых ведаў, бо яны супярэчаць існуючым нормам, перакананням або парадыгмам.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads