Ілава (возера, Шаркаўшчынскі раён)

возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́лава — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, за 32 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 6 км на ўсход ад вёскі Погары, на вярховым балоце.

Хуткія факты Ілава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,44 км², найбольшая глыбіня 4 м, даўжыня 1,49 км, найбольшая шырыня 1,19 км, даўжыня берагавой лініі 4,9 км, аб'ём вады 4,25 млн м³, плошча вадазбору 4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м, тарфяністыя, да ўрэзу вады ў лес. Дно плоскае, тарфяністае. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй, кіслай рэакцыяй (рН 3,6—4,9) i высокай празрыстасцю. Зарастае падводнай расліннасцю.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 195. — 608 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0130-3.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 19. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads