Іларыён Карпінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іларыён Карпінскі
Remove ads

Іларыён Карпінскі (? — да 1765) — географ. Базыльянін.

Thumb
«Lexykon geograficzny». Тытульны аркуш
Хуткія факты Іларыён Карпінскі, Дата смерці ...

Пасмяротна ў Вільні ў 1766 яго брат (таксама базыльянін) Нікадзім выдаў вялізную працу Карпінскага «Геаграфічны лексікон для грунтоўнага разумення газет і гісторыі з розных аўтараў сабраны, перакладзены і напісаны» («Lexykon geograficzny dla gruntownego pojęcia gazet i historii z różnych awtorów zebrany, przetłumaczony i napisany») — першы ў ВКЛ і Польшчы геаграфічны слоўнік, які вызначаў фізіка-геаграфічныя аб’екты, краіны, населеныя пункты, утрымліваў гістарычную інфармацыю. Пры апісанні населеных пунктаў Карпінскі адзначаў наяўнасць культавых будынкаў, рэлігійныя адносіны. Хоць Карпінскі быў прыхільнікам геацэнтрызму, яго кніга адыграла значную ролю ў распаўсюджанні ў ВКЛ навуковых ведаў пра Зямлю.

Упершыню ў «Геаграфічным лексіконе» прыведзена размяшчэнне Белай, Чорнай і Чырвонай Русі амаль у тым выглядзе, які замацаваўся ў 19 ст. Белая — усходнія ваяводствы ВКЛ, Чорная — Новагародскае і Менскае ваяводствы, Чырвоная — Украіна.

Remove ads

Літаратура

  • Decyk W. Leksykon geograficzny Hilariona Karpińskiego (Wilno, 1766) jako przedmiot badań historyczno-językoznawczych: Zarys problematyki // Prace filologiczne. Warszawa, 2002. T. 47.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads