Ілья Сяргеевіч Глазуноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілья Сяргеевіч Глазуноў
Remove ads

Ілья Сяргеевіч Глазуноў (10 чэрвеня 1930, Ленінград — 9 ліпеня 2017, Масква) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог. Заснавальнік і рэктар Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства І. С. Глазунова . Акадэмік РАМ (2000). Народны мастак СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Хуткія факты Ілья Сяргеевіч Глазуноў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1930 года ў Ленінградзе. Бацька — Глазуноў Сяргей Фёдаравіч, гісторык. Маці — Глазунова Вольга Канстанцінаўна. Перажыў блакаду Ленінграда. Бацька, маці, бабуля і іншыя сваякі загінулі ў блакаду. У 12-гадовым узросце вывезены з абложанага горада праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Жыў у вёсцы Грэбла пад Ноўгарадам. Пасля зняцця блакады вярнуўся ў Ленінград. Вучыўся ў Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе, у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры у народнага мастака СССР прафесара Б. В. Іагансона (1951—1957).

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Нінай Аляксандраўнай Вінаградавай-Бенуа.

У пачатку лютага 1957 года ў Цэнтральным Доме работнікаў мастацтваў у Маскве адбылася першая выстаўка работ Глазунова, якая мела вялікі поспех.

У 1977 годзе выстава, якая змяшчала карціну «Дарогі вайны» (дыпломная праца 1957 года), была зачынена як «супярэчлівая савецкай ідэалогіі». Карціна была знішчана. Пасля мастак напісаў аўтарскую копію.

У 1981 годзе арганізаваў і стаў дырэктарам Усесаюзнага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва ў Маскве.

З 1987 года — рэктар Усерасійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads