Іман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́ман Муха́мед Абдулмаджы́д (англ.: Iman Mohamed Abdulmajid; 25 ліпеня 1955, Магадыша, Самалі) — амерыканская супермадэль самалійскага паходжання.
Нарадзілася ў сям'і самалійскага дыпламата. Першае імя было Зара. Аднак у маленстве выхоўвалася дзядуляй і бабуляй, якія далі ёй мужчынскае імя Іман (літаральна «вера»). Навучалася ў Каіры і Найробі.
У 1976 г. падчас навучання ва ўніверсітэце Найробі была заўважана амерыканскім фатографам і запрошана для працы мадэллю ў часопісе Vogue (ЗША). Пазней працавала з такімі вядомымі дызайнерамі, як Джані Версачэ, Кельвін Кляйн, Іў Сен Ларан і інш. У 2007 г. прадставіла асабістую калекцыю адзення «Global Chic». Здымалася ў эпізадычных ролях у некалькіх амерыканскіх кіно і серыялах.
Была тройчы замужам. Апошнім, найбольш знакамітым мужам стаў брытанскі музыкант Дэвід Боўі. Мае 2 дзяцей.
Займаецца прадпрымальніцтвам і філантрапіяй.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- Iman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads