Імантс Кокарс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імантс Кокарс (лат.: Imants Kokars; 16 жніўня 1921, Гулбэнэ, Мадонскі павет, Латвія — 24 лістапада 2011, Рыга, Латвія) — латвійскі харавы дырыжор, педагог. Народны артыст СССР (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979). Кіраўнік і заснавальнік хору Ave Sol. Брат Гіда Кокарса.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 жніўня 1921 года ў Гулбэнэ (Латвія). Скончыў Рыжскі педагагічны інстытут у 1957 годзе.
З 1955 па 1990 год кіраваў хорам «Дзіедоніс». У 1969 годзе арганізаваў Рыжскі камерны хор «Ave Sol». Пачынаючы з 1965 года з’яўляўся нязменным удзельнікам і галоўным дырыжорам зводнага хору на пеўчых святах у Латвіі. Прафесар і рэктар Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Язэпа Вітола (у 1977—1991 гг).
У 1969 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Хлапчукі вострава ліваў» (рэжысёры Эрык Лацыс і Яніс Стрэйч). У 1978 годзе рэжысёр Юрыс Подніекс зняў дакументальны фільм «Браты Кокарс».
Памёр 24 лістапада 2011 года ў Рызе.
Remove ads
Узнагароды
- Народны артыст Латвійскай ССР (1975)
- Дзяржаўная прэмія Латвійскай ССР (1974)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1979)
- Народны артыст СССР (1986)
- Ордэн Трох зорак
- Крыж Прызнання
Зноскі
- Imants Kokars // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads