Імператарскі дом Японіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Імператарскі дом Японіі
Remove ads

Імператарскі дом (яп.: 皇室 Kōshitsu) — афіцыйная назва найстарэйшай дынастыі свету[1] і імператарскай сям’і Японіі. У склад імператарскага дому ўваходзяць чальцы дынастыі, якія выконваюць афіцыйныя імператарскія абавязкі. Згодна з дзеючай канстытуцыяй Японіі, імператар з’яўляецца «сімвалам дзяржавы і еднасці грамадзян». Іншыя чальцы імператарскай сям’і выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя абавязкі, але не ўплываюць на дзяржаўныя справы. У адрозненне ад каралеўскіх дынастый Еўропы, якія шмат разоў змяняліся, у Японіі заўжды была адзіная дынастыя, якая раздзялялася на пабочныя галіны. Таму афіцыйныя чальцы японскай імператарскай сям’і не маюць прозвішча. Аднак, у дачыненні да імператарскага дому можа неафіцыйна выкарыстоўвацца тэрмін «Дынастыя Ямата».

Хуткія факты Імператарскі дом Японіі ...

Імператарская дынастыя налічвае 126 імператараў, пачынаючы з імператара Дзіму (лічыцца, што ён заснаваў японскую дзяржаву ў 660 годзе да н.э.). Але шмат гісторыкаў аспрэчваюць яго існаванне[2][3] і лічаць Дзіму міфічнай асобай[4]. Такім чынам, першым дакладна існаваўшым імператарам Японіі быў імператар Кімэй (гады кіравання: 539-571 гг. н.э.)[2][5][6]. Дзеючым імператарам Японіі з'яўляецца імператар Нарухіта, які кіруе пад імём эпохі Рэйва.

Thumb
Генеалагічнае дрэва імператарскай сям'і Японіі ў лютым 2022
Thumb
Імператар Нарухіта разам з імператрыцай Масако і іншымі чальцамі імператарскай сям'і, 2021
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads