Мацільда (каралева Англіі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маці́льда, ці Мод (англ.: Matilda, саксонская форма імя — Maud ці Maude, 1102 — 10 верасня 1167), — каралева Англіі ў 1141 годзе, дачка і спадчынніца караля Генрыха I. Адхіленне Мацільды ад прастола пасля смерці Генрыха I у 1135 годзе выклікала працяглую грамадзянскую вайну ў Англіі паміж прыхільнікамі Мацільды і Стэфана Блуаскага. У 1141 годзе Мацільдзе атрымалася ненадоўга захапіць англійскі прастол, але ўтрымаць уладу ў сваіх руках яна не змагла. Грамадзянская вайна завяршылася ў 1154 годзе каранацыяй сына Мацільды Генрыха II Плантагенета. У сувязі з тым, што першым мужам Мацільды быў імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых V, яна стала вядомай у Англіі пад імем імператрыца Мацільда (англ.: Empress Matilda).
Remove ads
Зноскі
- Matilda Holy Roman Empress, Countess of Anjou and Lady of the English // Kindred Britain
- Chibnall M. Matilda [Matilda of England (1102–1167)] // Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- Matilda // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mathilde d'Angleterre // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads