Імрэ Меч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імрэ Меч (венг.: Mécs Imre, нар. 4 верасня 1933, Будапешт) — венгерскі палітык. Удзельнік антыкамуністычнага паўстання 1956 года. За гэта прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Выпушчаны ў 1963 годзе, працаваў інжынерам-электрыкам. У 1988 годзе — адзін з заснавальнікаў партыі Альянс свабодных дэмакратаў (SZDSZ). У перыяд з 1990 па 2010 гады член парламента (1990-2006 ад SZDSZ, 2006-2010 ад Венгерскай сацыялістычнай партыі (MSZP)).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і лекара і настаўніцы. У 1951 годзе скончыў сярэднюю школу Ёжэфа ў Будапешце. У 1952 годзе паступіў у Будапешцкі тэхналагічны ўніверсітэт на факультэт электратэхнікі.
Удзел у рэвалюцыі 1956
Студэнтам ўдзельнічаў у палітычных дэбатах гуртка Пецёфі, які пазней забаранілі, з-за крытыкі улады. У кастрычніку 1956 года ён узяў актыўны ўдзел у падзеях. Арганізоўваў паўстанцкія рухі па заводах і ў універсітэце. Пасля падаўлення паўстання служыў у рэштках паўстанцкіх груп.
У чэрвені 1957 года арыштаваны. 22 мая 1958 года быў прызнаны вінаватым у «змове з мэтай звяржэння кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі» і прысуджаны да пакарання смерцю. Прысуд быў зменены на пажыццёвае зняволенне ў лютым 1959 года.
Працоўная кар'ера
У сакавіку 1963 года вызвалены агульнай амністыі. На працягу трох гадоў, знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Уладкаваўся працаваць інжынерам сувязі ў тэлекамунікацыйным кааператыве да 1974 года. У 1974-75 гадах працуе канструктарам у энергетычнай кампаніі Elektrotechnikai Szövetkezet, з 1976 па 1983 гады — інжынер-кансультант кампаніі Óra és Műszer Szövetkezet, а ў 1983-1990 — інжынер-распрацоўшчык у кампаніі "Ganz K. K.".
Палітычная кар'ера
У 1988 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў і прадстаўніком Саюза свабодных ініцыятыў, член-заснавальнік Камітэта гістарычнай справядлівасці і Альянсу свабодных дэмакратаў. Прайшоў у парламент на выбарах 1990 года. Член Пастаяннай камісіі парламента па абароне і Спецыяльнага камітэта па нацыянальнай бяспецы.
16 студзеня 1997 года атрымаў афіцэрскае званне французскага ордэна Ганаровага легіёна.
Remove ads
Зноскі
- PIM identifier Праверана 13 чэрвеня 2020.
- Meghalt Mécs Imre — Magyarország: Index.hu Zrt., 1999. — ISSN 1585-3241 Праверана 19 студзеня 2023.
- Meghalt Mécs Imre — Magyarország: 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads