Іміграцыя ў Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іміграцыя ў Беларусь (таксама перасяленне ў Беларусь) — працэс уезду замежных грамадзян для пастаяннага жыхарства або часавога працаўладкавання на тэрыторыі рэспублікі Беларусь.

Іміграцыя ў Беларусь рэгулюецца заканадаўствам рэспублікі, а таму можа быць як легальнай, так і нелегальнай. Нелегальны ўезд караецца законам.

Іміграцыя адыгрывае важную ролю ў сучасных дэмаграфічных працэсах, якія адбываюцца на тэрыторыі незалежнай Беларусі, з прычыны таго, што менавіта дзякуючы ёй агульнае змяншэнне насельніцтва краіны згладжваецца нават ва ўмовах натуральнага змяншэння насельніцтва, якое хоць і змяншаецца, але яшчэ захоўваецца[1].

Remove ads

Колькасць мігрантаў у Беларусі

Паводле інфармацыі ад Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС (сярэдзіна 2025 года) — у краіне афіцыйна зарэгістравана блізу 220 тысяч замежнікаў, якія маюць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне[2].

Працоўныя мігранты

У 2024 годзе ў Беларусі працавалі больш за 33 тысячы працоўных мігрантаў. Амаль палова з агульнай колькасці прыбылых у 2024 годзе на працу ў Беларусь — грамадзяне Туркменістана. Далей — прадстаўнікі Расіі, Кітая, Украіны, Узбекістана і іншых дзяржаў[3].

Замежныя навучэнцы

У Беларусі навучаюцца 30 тысяч студэнтаў больш чым са 100 краін (2023 год)[4].

Злачыннасьць

Доля злачыннасці, здзейсненай мігрантамі ў Беларусі, склала 2,5% (2023 год)[5].

Remove ads

Нелегальныя імігранты ў Беларусі

Штогод у Беларусі затрымоўваюць каля 2–3 тыс. нелегальных мігрантаў, частка і якіх праходзіць па тэрыторыі краіны транзітам у краіны Заходняй Еўропы. Празрыстасць межаў з Расійскай Федэрацыяй палягчае ўезд у рэспубліку для гэтай катэгорыі імігрантаў[1].

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads