Інах (міфалогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іна́х (стар.-грэч.: Ἴναχος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі рачны бог.[1][2] Сын Акіяна і Тэфіі.[3] Таксама бацькам Інаха называлі Айнея.[4] Сястра і жонка Інаха — Аргія[5], бацька Фаранея і Эгіялея, паводле адной з версій таксама бацька Іо[6]. Паводле падання, Інах быў ракой і разам з Кефісам і Астэрыёнам вырашаў спрэчку паміж Пасейдонам і Герай аб валоданні краінай.[7] Абвясціў што зямля належыць Геры, і ў гневе Пасейдон высушыў у ёй крыніцы.[8] Паводле іншых апавяданняў, Пасейдон паводкай заліў большую частку краіны. На тым месцы, адкуль стала спадаць вада, пабудавалі храм Пасейдону Прасклістыю.[9]

Хуткія факты Інах, Сфера ўплыву ...

Або Інах быў царом, назваў раку сваім імем і заснаваў ахвярапрынашэнні Геры.[10] Ёсць апавяданне, што першыя аргівяне, якіх Інах прывёў з іх земляў у даліну, харчаваліся дзікімі грушамі.[11] Пабудаваў горад Аргас.[12]. Паводле Герадота яго дачка Іо была выкрадзена фінікійцамі падчас іх знаходжання ў Аргасе, у які яны прыбылі для продажу тавара.[13]

Дзеючая асоба сатыраўскай драмы Сафокла «Інах» (фр.269-289 Рат) і п’есы невядомага аўтара «Іо».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads