Іна Леанідаўна Калечыц

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іна Леанідаўна Калечыц (нар. 28 мая 1973, Бабруйск) — кандыдат гістарычных навук, эпіграфіст.

Хуткія факты Іна Леанідаўна Калечыц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла БДПУ імя М. Танка (1995) па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Працавала выхавальніцай у мінскай СШ № 91. З 2002 года вядучы лабарант кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта БДПУ. Скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (2007), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Эпіграфічныя помнікі Х-ХІV стст. на тэрыторыі Беларусі: класіфікацыя, змест, спецыфіка» (2009). З 2007 года працуе выкладчыкам, з 2011—2023 гг. дацэнтам кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Remove ads

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Спецыяліст у галіне эпіграфікі Беларусі. Сфера навуковых зацікаўленняў — дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, крыніцазнаўства, эпіграфіка.

Сярод даследаванняў І. Калечыц атрыбуцыя пячаткі з Полацка (як пячаткі Ефрасінні Полацкай[2], май 2015) і пячаткі з Лаўрышава (як пячаткі Лаўрышаўскага манастыра, верасень 2015).

Аўтар звыш за 50 навуковых публікацый.

Сям’я

Была ў шлюбе з Дзмітрыем Калечыцам, намеснікам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, сынам вядомага беларускага археолага Алены Генадзеўны Калечыц.

Асноўныя публікацыі

  • Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны: вучэб.-метад. дапам. — Мінск, 2009;
  • Эпіграфіка Беларусі X—XIV стст. — Мінск, 2011;
  • Практикум по вспомогательным историческим дисциплинам: палеография, геральдика, хронология, ономастика: пособие для студентов пед. вузов. — Минск, 2012.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 17 студзеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads