Іна Снарская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іна Снарская (нар. 7 сакавіка 1965, Полацк) — беларуская і ўкраінская пісьменніца, журналістка.

Хуткія факты Іна Снарская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Полацку ў 1965 годзе. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (будаўнічы факультэт) і Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі (філалагічны факультэт). З 1987 года жыве на Украіне. Працуе рэдактарам тэлебачання Палтаўскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Аўтар перадач і дакументальных фільмаў, паэтычных зборнікоў: «Пацеркі», «Пачакай, мая птушка…», «Лясная панна», «Кветка гарынь», «Дзве зямлі — дзве долі», «Верасовыя песні зары». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальнай спілкі пісьменнікаў Украіны, Нацыянальнай спілкі журналістазў Украіны.

У 2022 годзе выйшла аповесць «Зачараваны скарб», якая складаецца з кароткіх аповедаў. Месца дзеі — вёскі Сястронкі, Варонічы Полацкага раёна, горад Полацк, час дашкольнага маленства пісьменніцы.

Лаўреат літаратурна-мастацкіх прэмій: Францішка Скарыны (Беларусь), Васіля Сіманенкі, Івана Катлярэўскага, Леаніда Бразава (Україна). Вершы Іны Снарскай перакладаліся украінскай, румынскай, польскай, англійскай мовамі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads