Інверсія (метэаралогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інверсія ў метэаралогіі азначае анамальны характар змены якога-небудзь параметра ў атмасферы з павелічэннем вышыні. Найболей часта гэта адносіцца да тэмпературнай інверсіі, то бок да павелічэння тэмпературы з вышынёй у некоторым пласце атмасферы замест звычайнага паніжэння (гл. атмасфера Зямлі).

Адрозніваюць два тыпа інверсіі:
- прыземныя інверсіі тэмпературы, якія пачынаюцца непасрэдна ад зямной паверхні (таўшчыня пласту інверсіі — дзясяткі метраў)
- інверсіі тэмпературы ў свабоднай атмасферы (таўшчыня пласта інверсіі дасягае сотні метраў)
Інверсія тэмпературы перашкаджае вертыкальным перасоўванням паветра і спрыяе ўтварэнню імгі, туману, смогу, аблокаў, міражоў. Інверсія дужа залежыць ад мясцовых асаблівасцяў рэльефа. Павелічэнне тэмпературы ў інверсійным пласце вагаецца ад дзясятых доляй градусаў да 15—20 °C і болей. Найбольшую моцнасць маюць прыземным інверсіі тэмпературы ў Усходняй Сібіры і ў Антарктыдзе ў зімовы перыяд.
Remove ads
Спасылкі
- Інверсія тэмпературы (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Хргіан А. Х. Фізіка атмасферы. — М., 1969.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads