Інге Леман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інге Леман
Remove ads

Інге Леман (дацк.: Inge Lehmann; 13 мая 1888, Капенгаген — 21 лютага 1993, Капенгаген) — дацкі геафізік, сейсмолаг, выкладчык Каралеўскага таварыства ў Лондане. У 1936 годзе адкрыла ўнутранае ядро Землі на аснове вывучэння разбегу сейсмічных хваль ад землетрасенняў у паўднёвай частцы Ціхага акіяну[6].

Хуткія факты Інге Леман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і эксперыментальнага псіхолага Альфрэда Лемана (1858—1921). Навучалася ў сярэдняй школе, кіраўніком якой была цётка Нільса Бора — Ханна Адлер. Як казала Інге Леман, бацька і Адлер былі двума людзьмі, якія найболей уплылі на развіццё яе інтэлектуальных здольнасцяў. Пасля школы, з перапынкамі з-за стану здароўя, вучылася матэматыцы ва Капенгагенскім і Кембрыджскім ўніверсітэтах. Затым некалькі гадоў працавала ў страхавым бізнесе, а ў 1925 годзе стала памочнікам геадэзіста Нільса Эрыка Норлунда[de]. У 1928 годзе Леман здала іспыты па геадэзіі і пачала працаваць інспектарам і начальнікам аддзела сейсмалогіі геадэзічнага інстытута Даніі, які ўзначальваў Норлунд.

У артыкуле пад незвычайнай назвай P' , Леман дала ўласную інтэрпрэтацыю сейсмічным хвалям тыпу P і паказала, што ў Зямлі ёсць унутранае ядро[7]. Гэта тлумачэнне было прынята на працягу двух-трох гадоў іншымі сейсмолагамі (Бэно Гутэнбергам, Чарльзам Фрэнсісам Рыхтэрам і Гаральдам Джэфрысам). 2-я сусветная вайна і акупацыя Даніі нямецкімі войскамі ўскладнілі Леман далейшыя даследаванні.

У гады перад выхадам на пенсію (1953), адносіны паміж Леман і супрацоўнікамі геадэзічнага інстытута пагоршыліся, верагодна, таму што яна была не дужа цярплівая ў стаўленні да калег[8].

Пасля 1953 года Інге Леман пераехала ў ЗША, некалькі гадоў працавала разам з Морысам Юінгам[en] і Фрэнкам Прэсам[en]. Даследавала зямную кару і верхнюю мантыю і адкрыла гэтак званы сейсмічны разрыў, які ляжыць на глыбіні ад 190 да 250 км і быў названы «мяжой Леман»[9].

Пахавана на Херсгольмскіх могілках[da].

Remove ads

Прызнанне

Апроч значнай колькасці іншых узнагарод, Інге Леман атрымала ступені ганаровага доктара Калумбійскага ўніверсітэта у Нью-Ёрку (1964) і Капенгагенскага ўніверсітэта (1968), а таксама стала членам шматлікіх навуковых таварыстваў.

У 1997 годзе Амерыканскі геафізічны саюз устанавіў медаль у гонар Інге Леман «за выдатны ўклад у разуменне структуры, саставу і дынамікі зямной мантыі і ядра».

Зноскі

  1. Rafferty J. P. Inge Lehmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 6 верасня 2024.
  3. Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 2. — P. 766. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28721132'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16733642'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1508259'></a>
  4. Edmond A. Mathez. Inge Lehmann: Discoverer of the Earth's Inner Core. American Museum of Natural History. (англ.)
  5. Кузьмина Ольга. Инге Леманн. «Дошедшая до ядра»(недаступная спасылка). Вечерняя Москва. http://vm.ru/+(13 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2015. Праверана 13 мая 2015.
  6. The thickness is 220 km. William Lowrie (1997). Fundamentals of geophysics. Cambridge University Press. p. 158. ISBN 0-521-46728-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads