Інглак Чынават
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інглак Чынават (нар. 21 чэрвеня 1967, Сан-Кампхенг, Чыянгмай, Тайланд) — Прэм’ер-міністр Тайланда (2011—2014), першая ў гісторыі краіны жанчына на гэтай пасадзе.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўніца ўплывовага ў Тайландзе палітычнага клана Чынаватаў, малодшая сястра былога прэм’ер-міністра Тайланда і мільярдэра Таксіна Чынавата.
Адзін з лідараў партыі «Пхыа Тхаі». Прэм’ер-міністр Тайланда з 5 жніўня 2011 года. Інглак Чынават была адпраўленая ў адстаўку з пасады прэм'ера 7 мая 2014 года Канстытуцыйным судом Тайланда — за некалькі тыдняў да ваеннага перавароту ў краіне. Сама Чынават адмаўляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас. Суд працягваўся больш за 2 гады.
Вярхоўны суд Тайланда ў 2017 годзе прызнаў былога прэм'ер-міністра краіны Інглак Чынават вінаватай у злачыннай халатнасці і папушчальніцтве карупцыі і прысудзіў яе да пяці гадоў пазбаўлення волі. Незадоўга да абвяшчэння вердыкта яна пакінула краіну. Паводле даных суда, халатнасць пры рэалізацыі дзяржпраграмы па закладным выкупе рысу ў сельгасвытворцаў абышлася краіне па меншай меры ў 8 млрд даляраў. Суд сцвярджае, што Чынават ведала, што здзелка па закладным выкупе рысу была незаконнай, аднак нічога не зрабіла для таго, каб не дапусціць яе рэалізацыі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads